Главная » 2014 » Июнь » 03

2 і 3 мая адбылася акцыя па добраўпарадкаванню тэрыторыі каля вёскі Асташына, дзе будзе праходзіць сцежка маршрута. Намаганнямі вучняў і настаўнікаў Любчанскай, Вераб'евіцкай, Нягневіцкай і Шчарсоўскай школ была выдылена сухая расліннасць уздоўж берага Валоўкі ад сажалак да сядзібы, а таксама прыбрана сухое ламачча вакол руін млына. Цяпер з'явілася магчымасць аглядаць з усіх бакоў руіны млына. Сярод іх можна пабачыць жорны з адмыслова насечанай паверхняй для памолу мукі і для вырабу круп. Большасць прыстасаванняў млына драўляныя, зробленыя з вялікім майстэрствам.

... Читать дальше »

Просмотров: 661 | Добавил: novtic | Дата: 03.06.2014

Вынікам даследавання вёскі Асташына, гісторыка-культурных і прыродных аб'ектаў у яе наваколлях стала распрацоўка турмаршрута "Сцежкаю млынара". 20 і 30 мая адбыліся экскурсіі ў вёску Асташына і наваколлі з мэтай апрабацыі дадзенага маршрута. Удзельнікамі экскурсій былі і гарадскія, і вясковыя жыхары, моладзь і дарослыя, прадстаўнікі ініцыятыўнай групы і грамадскіх арганізацый. Пад час экскурсій турысты пазнаёміліся з лёсам старэйшай вёскі Навагрудскага раёна: жыццём вяскоўцаў пры Польшчы, выступленнем сялян у 1932 г., падзеях ВАв і цяжкай працы калгаснікаў. Цікавасць удзельнікаў выклікалі таксама гісторыя ўзнікнення асташынскіх сажалак, аповяды аб дзейнасці драўляных млыноў у наваколлях і спроба іх аднавіць у 1990-я гг. Парк сустрэў наведвальнікаў густой зелянінай, якая яшчэ больш падкрэсліла велічнасць старых дрэў. Пасля адкрытай прасторы палёў турысты апыну ... Читать дальше »

Просмотров: 670 | Добавил: novtic | Дата: 03.06.2014