Главная » 2014 » Июнь » 3 » Што ж пабачыць у Асташына?
14:05
Што ж пабачыць у Асташына?

Вынікам даследавання вёскі Асташына, гісторыка-культурных і прыродных аб'ектаў у яе наваколлях стала распрацоўка турмаршрута "Сцежкаю млынара". 20 і 30 мая адбыліся экскурсіі ў вёску Асташына і наваколлі з мэтай апрабацыі дадзенага маршрута. Удзельнікамі экскурсій былі і гарадскія, і вясковыя жыхары, моладзь і дарослыя, прадстаўнікі ініцыятыўнай групы і грамадскіх арганізацый. Пад час экскурсій турысты пазнаёміліся з лёсам старэйшай вёскі Навагрудскага раёна: жыццём вяскоўцаў пры Польшчы, выступленнем сялян у 1932 г., падзеях ВАв і цяжкай працы калгаснікаў. Цікавасць удзельнікаў выклікалі таксама гісторыя ўзнікнення асташынскіх сажалак, аповяды аб дзейнасці драўляных млыноў у наваколлях і спроба іх аднавіць у 1990-я гг. Парк сустрэў наведвальнікаў густой зелянінай, якая яшчэ больш падкрэсліла велічнасць старых дрэў. Пасля адкрытай прасторы палёў турысты апынуліся быццам бы ў таямнічым куточку, дзе яшчэ спатрэбіліся пэўныя намаганні, каб адшукаць сядзібны дом. Аднак менавіта ў такім асяроддзі добра былі ўспрыняты разнастайныя гісторыі з жыцця ўладальнікаў сядзібы, у тым ліку і крымінальныя.

Таксама вопытны экскурсавод пазнаёміў удзельнікаў з правіламі і сакрэтамі вядзення экскурсіі, яе асноўнымі этапамі і сродкамі засяроджвання ўвагі слухачоў.

Канешне, экскурсіі былі незвычайнымі, яны адкрылі для ўдзельнікаў новы, амаль невядомы куточак роднае Навагрудчыны. Удзельнікі прыйшлі да высновы, што і далей патрэбна працаваць у дадзеным накірунку, каб прыцягнуць сюды больш турыстаў, зрабіць вёску і такія прыгожыя наваколлі папулярным месцам адпачынку.

http://www.living-history.by/region/news/shto-zh-pabachyc-u-astashyna

Просмотров: 670 | Добавил: novtic | Рейтинг: 0.0/0