Главная » 2014 » Июнь » 3 » Прыбяром сцежку разам
14:11
Прыбяром сцежку разам

2 і 3 мая адбылася акцыя па добраўпарадкаванню тэрыторыі каля вёскі Асташына, дзе будзе праходзіць сцежка маршрута. Намаганнямі вучняў і настаўнікаў Любчанскай, Вераб'евіцкай, Нягневіцкай і Шчарсоўскай школ была выдылена сухая расліннасць уздоўж берага Валоўкі ад сажалак да сядзібы, а таксама прыбрана сухое ламачча вакол руін млына. Цяпер з'явілася магчымасць аглядаць з усіх бакоў руіны млына. Сярод іх можна пабачыць жорны з адмыслова насечанай паверхняй для памолу мукі і для вырабу круп. Большасць прыстасаванняў млына драўляныя, зробленыя з вялікім майстэрствам.

http://www.living-history.by/region/news/prybyarom-scezhku-razam

Просмотров: 661 | Добавил: novtic | Рейтинг: 0.0/0