Главная » 2016 » Апрель » 15

Хутка свята Вялікадня, да якога кожная сям'я рыхтуецца па-асабліваму. Карцінная галерэя Кастуся Качана таксама далучаецца да гэтай радаснай падзеі і запрашаем Вас, сябры, 23 красавіка ў 12.00 на майстар-клас па распісванню велікодных яек воскам, які праводзіць Генута Францішкаўна Прахарэвіч. Гэты спосаб размалёўвання яек занесены ў спіс культурнай спадчыны нашай краіны. Падчас майстар-класа вы зможаце далучыцца да старажытных традыцый, набыць велікодныя сувеніры, пагутарыць за кубачкам кавы ці гарбаты і атрымаць асалоду ад прадчування свята. 

... Читать дальше »
Просмотров: 336 | Добавил: novtic | Дата: 15.04.2016