Главная » 2016 » Апрель » 15 » Майстар-клас па размалёўванню яек
11:25
Майстар-клас па размалёўванню яек

Хутка свята Вялікадня, да якога кожная сям'я рыхтуецца па-асабліваму. Карцінная галерэя Кастуся Качана таксама далучаецца да гэтай радаснай падзеі і запрашаем Вас, сябры, 23 красавіка ў 12.00 на майстар-клас па распісванню велікодных яек воскам, які праводзіць Генута Францішкаўна Прахарэвіч. Гэты спосаб размалёўвання яек занесены ў спіс культурнай спадчыны нашай краіны. Падчас майстар-класа вы зможаце далучыцца да старажытных традыцый, набыць велікодныя сувеніры, пагутарыць за кубачкам кавы ці гарбаты і атрымаць асалоду ад прадчування свята. 

Месца правядзення: г. Навагрудак, вул. Замкавая, 9 (Карцінная галерэя Кастуся Качана)

Майстар-клас - дабрачынны. 

За атрыманыя сродкі будуць набыты падарункі для адзінокіх людзей з дому састарэлых.

Кошт мерапрыемства- 50 тыс.бел.рублёў
(кава і гарбата ўваходзяць у кошт).

Увага-калі ласка, вазьміце з сабой некалькі (2-3) вараных яек)
Даведкі і замова месцаў па тэл. +375-29-346-03-23, Жанна.


Чакаем і будзем рады сустрэчы з Вамі!

Просмотров: 340 | Добавил: novtic | Рейтинг: 0.0/0