Главная » 2015 » Октябрь » 27

На запрашэнне Цэнтра “Экумена” з 5 па 6 кастрычніка Беларусь наведаў Пётр Буцянёў, нашчадак знакамітага беларускага шляхецкага роду Храптовічаў-Буцянёвых, выкладчык дагматычнага багаслоўя ў Свята-Уладзімірскай семінарыі ў Ню-Ёрку, ЗША, у мінулым — шматгадовы сакратар камісіі Сусветнай рады Цэркваў “Вера і царкоўны лад”, сусветна вядомы праваслаўны багаслоў. Гэты візіт стаў першым за больш чым семдзясят гадоў прыездам у Беларусь прадстаўніка гэтай важнай для гісторыі Беларусі сям’і. Паездка была падтрыманая Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, якая праз сетку беларускіх бібліятэк арганізавала цёплы прыём госця ў Шчорсах, дзе знаходзяцца рэшткі былога маёнтку Храптовічаў, і ў Наваградку. Транспартнае і экскурсійнае суправаджэнне Пятру Буцянёву і прадстаўніцы ... Читать дальше »

Просмотров: 1038 | Добавил: novtic | Дата: 27.10.2015