У гэтым годзе Навагрудка адзначае 970-годдзе свайго першага згадвання ў летапісе.
Навагрудчына - адзін з найпрыгажэйшых, непаўторных па сваёй гісторыі і ландшафту рэгіёнаў Беларусі. Гісторыя тут цесна пераплятаецца з сучаснасцю. Пад скляпеннямі старажытнага замка нібы лунае асаблівы дух, з вяршыні гары пасылаючы сваё дабраславенне нашай зямлі.
З Навагрудчынай звязаны імёны многіх знакамітых людзей: канцлера ВКЛ Яўхіма Храптовіча, паэтаў Адама Міцкевіча і Яна Чачота, мастака Язэпа Драздовіча, сусветна вядомага вучонага Барыса Кіта.
На працягу стагоддзяў Навагрудак быў важным дзяржаўна-палітычным, рэлігійна-культурным цэнтрам. Сведкамі слаўнай гісторыі Навагрудскага краю з'яўляюцца шматлікія помнікі археалогіі, гісторыі і архітэктуры.
4 - 5 кастрычніка 2014 года адбудуцца святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя юбілейнай даце горада Навагрудка.
У праграме свята – прэзентацыя новай кнігі, прысвечанай Навагрудку, выступленне мастацкіх калектываў нашага рэгіёна і рэспублікі, фотаконкурс мастацкай фатаграфіі “Мой горад!” і яшчэ шмат цікавых захапляльных мерапрыемстваў, пра якія вы даведаецеся крыху пазней!
http://novogrudok.grodno-region.by/ru/news/anoncy?id=10474
|