Главная » 2014 » Июль » 25

У гэтым годзе Навагрудка адзначае 970-годдзе свайго першага згадвання ў летапісе. 

Навагрудчына - адзін з найпрыгажэйшых, непаўторных па сваёй гісторыі і ландшафту рэгіёнаў Беларусі. Гісторыя тут цесна пераплятаецца з сучаснасцю. Пад скляпеннямі старажытнага замка нібы лунае асаблівы дух, з вяршыні гары пасылаючы сваё дабраславенне нашай зямлі.

З Навагрудчынай звязаны імёны многіх знакамітых людзей: канцлера ВКЛ Яўхіма Храптовіча, паэтаў Адама Міцкевіча і Яна Чачота, мастака Язэпа Драздовіча, сусветна вядомага вучонага Барыса Кіта.

На працягу стагоддзяў Навагрудак быў важным дзяржаўна-палітычным, рэлігійна-культурным цэнтрам. Сведкамі слаўнай гісторыі Навагрудскага краю з'яўляюцца шматлікія помнікі археалогіі, гісторыі і архітэктуры.

4 - 5 кастрычніка 2014 года адбудуцца святочныя мерапрыемствы, прысвечан ... Читать дальше »

Просмотров: 924 | Добавил: novtic | Дата: 25.07.2014