Паселішча Любча (ў пісьмовых крыніцах XV–XVII стст. Любч, Любеч) вядома з ХІІІ ст., калі князь Міндоўг аддаў яго кіеўскаму баярыну Андрэю Васільевічу Кіяну, які ратаваўся ад татарскай навалы. Пад 1499 годам у пісьмовых крыніцах згадваецца “двор Любча”, які Вялікі князь Аляксандр перадаў ва ўладанне падскарбію Вялікага Княства Літоўскага Фёдару Храптовічу. У дакументах 1517–1528 гг. Любча называецца як мястэчка. Але, на думку некаторых навукоўцаў, Любча на гэты час магла быць ужо і “местам” – горадам, бо напрыканцы XVI ст., у 1590 г., яна атрымала Магдэбургскае права, пацверджанае ў 1644 г.
Відаць, у 1581 г. пачаў узводзіцца і Любчанскі замак. Менавіта такая дата выразана на сцяжку старадаўняга флюгера – “ветранніка”, знойдзенага ў 60-я гады мінулага стагоддзя мясцовымі краязнаўцамі. А ўжо ў 1588 г. быў
...
Читать дальше »