Вынікам даследавання вёскі Асташына, гісторыка-культурных і прыродных аб'ектаў у яе наваколлях стала распрацоўка турмаршрута "Сцежкаю млынара". 20 і 30 мая адбыліся экскурсіі ў вёску Асташына і наваколлі з мэтай апрабацыі дадзенага маршрута. Удзельнікамі экскурсій былі і гарадскія, і вясковыя жыхары, моладзь і дарослыя, прадстаўнікі ініцыятыўнай групы і грамадскіх арганізацый. Пад час экскурсій турысты пазнаёміліся з лёсам старэйшай вёскі Навагрудскага раёна: жыццём вяскоўцаў пры Польшчы, выступленнем сялян у 1932 г., падзеях ВАв і цяжкай працы калгаснікаў. Цікавасць удзельнікаў выклікалі таксама гісторыя ўзнікнення асташынскіх сажалак, аповяды аб дзейнасці драўляных млыноў у наваколлях і спроба іх аднавіць у 1990-я гг. Парк сустрэў наведвальнікаў густой зелянінай, якая яшчэ больш падкрэсліла велічнасць старых дрэў. Пасля адкрытай прасторы палёў турысты апыну
...
Читать дальше »