Главная » 2016 » Апрель » 8 » Выстаўка "Якуб Колас: жыццё і творчасць"
09:53
Выстаўка "Якуб Колас: жыццё і творчасць"

8 красавіка ў Доме-музеі Адама Міцкевіча пачне працу выстаўка "Якуб Колас: жыццё і творчасць", прымеркаваная да 110-годдзя пачатку яго літаратурнай дзейнасці.

На выстаўцы, якую прадаставіў дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (г.Мінск), праз фатаграфіі людзей, мясцін, твораў наведвальнікі пазнаёмяцца з біяграфіяй народнага паэта, частка жыцця якога была звязана і з Навагрудчынай. Таксама да паэмы Я.Коласа “Сымон-музыка” дэманструюцца 18 ілюстрацый мастакоў М.Селяшчука і Б.Заборава.

Музей працуе штодзённа, акрамя панядзелка, з 9.00. да 18.00.

Уваходны білет на выстаўку - 6 000 беларускіх рублёў, экскурсія па выстаўцы - 20 000 беларускіх рублёў за групу.

Выстаўка будзе экспанавацца на працягу месяца.

http://novogrudok.grodno-region.by/ru/news/anoncy?id=12034

Просмотров: 418 | Добавил: novtic | Рейтинг: 0.0/0