Главная » 2014 » Апрель » 1 » Праект "Асташына: сцежкаю млынара”
22:43
Праект "Асташына: сцежкаю млынара”

На Навагрудчыне працягваецца рэалізацыя праект "Асташына: сцежкаю млынара” у рамках міжнароднага праекта "Жывая гісторыя майго краю”.

Вёска Асташына як месца рэалізацыі была выбрана невыпадкова. Яна з’яўляецца старэйшай вёскай Навагрудскага раёна – упершыню ўпамінаецца ў 1401 г. У пачатку ХХ ст. у ёй налічвалася 1116 жыхароў, у 1970-я гг. – больш за 700, а мясцовую школу наведвалі каля 300 дзяцей з Асташына і бліжэйшых вёсак. У цяперашні час сітуацыя змянілася не ў лепшы бок.

У сувязі з гэтым асноўнымі мэтамі праекта "Асташына: сцежкаю млынара” з’яўляюцца развіццё турыстычнага патэнцыяла вёскі Асташына праз распрацоўку турыстычнага маршрута, далучэнне мясцовых жыхароў да адраджэння і захавання ўнікальнай мясцовай культуры.

Удзельнікі семінара-практыкума  "Вусная гісторыя. Методыка збора інфармацыі” ажыцяўляюць паездкі да мясцовых жыхароў, з мэтай збора інфармаціі аб мінулым вёскі Асташына. За тры экспедыцыі былі апытаны наступныя жыхары вёскі: Шкляр Фёдар Лазаравіч (у мінулым настаўнік Асташынскай школы), Сільвановіч Іван Іванавіч (былы дырэктар Асташынскай школы), Турайкевіч Ніна Мікалаеўна , Бодаль Ніна Міхайлаўна, Турайкевіч Ганна Міхайлаўна, Шкляр Таццяна Іванаўна (працаўнікі калгаса, жыхаркі вёскі Асташына). Запланавана ажыцявіць яшчэ дзве паездкі да мясцовых жыхароў. Атрыманая інфармація стане добрым дапаўненням да кнігі "Асташына – гісторыя старэйшай вёскі Навагрудчыны”, якая гатуецца да выдання.


 

Просмотров: 522 | Добавил: novtic | Рейтинг: 0.0/0