Главная » 2014 » Июнь » 26 » КАБ ПАМЯТАЛІ…
10:57
КАБ ПАМЯТАЛІ…

22 чэрвеня ў нашай краіне адзначаўся Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. На Куравіцкай гары, ля помніка тым, хто загінуў у Навагрудскім “катле” ў чэрвені-ліпені 1941 года, адбыўся мемарыяльны мітынг. Успомніць чорную для нашай краіны дату – 22 чэрвеня 1941 года – да помніка прыехалі прадстаўнікі райвыканкама, мясцовай улады, ветэранскай арганізацыі, педагогі і вучні Гарадзечанскай школы.

Загадчык сектара ідэалагічнай работы Інна Талочка адкрыла мітынг і адзначыла, што і праз 73 гады з дня пачатку вайны яна пякучым болем адзываецца ў сэрцы кожнага чалавека, а начальнік аддзела адукацыі, спорта і турызма райвыканкама Алег Анікевіч падкрэсліў, што толькі памяць можа забяспечыць нам мір і спакой.

Пра першыя дні вайны на Навагрудчыне ўспомнілі вучні Гарадзечанскай школы. Тут, у раёне Навагрудка, апынуліся ў акружэнні больш як 11 дывізій 3, 10 і 13 армій Заходняга фронту. Фашысты планавалі пакончыць з Навагрудскім “катлом” за некалькі дзен, але барацьба зацягнулася. Планы далейшага нямецкага наступлення зрываліся. Салдаты Чырвонай Арміі цаной свайго жыцця і крыві стрымлівалі фашысцкае наступленне. Колькі тут загінула савецкіх салдат і афіцэраў, зараз не бярэцца лічыць ніхто.

Ад імя ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны выступіла Ядзвіга Станіславаўна Лябецкая. Свае чорныя сляды пакінула вайна і ў сям'і Ядзвігі Станіславаўны: яе сястру расстралялі. Ядзвіга Станіславаўна Лябецкая рассказала моладзі, што вайна – гэта заўсёды трагедыя. І кожнаму з нас трэба навучыцца цаніць самае дарагое, што мае наша краіна, - мір.

Памяць усіх, хто загінуў падчас вайны, ушанавалі хвілінай маўчання. Да помніка ўсклалі вянок і кветкі – сведкі памяці і сімвал надзеі на светлы лёс нашай зямлі.

Ірына Ходар – карэспандэнт тэлепраграмы “НоваТБ”

http://novogrudok.grodno-region.by/ru/news/anoncy?id=10408

Просмотров: 621 | Добавил: novtic | Рейтинг: 0.0/0