Праект "Асташына: сцежкаю млынара” стартаваў у рамках міжнароднага праекта "Жывая гісторыя майго краю”. Дадзены праект рэалізуецца Прадстаўніцтвам зарэгістраванага аб’яднання «Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза і dvv international (са сродкаў Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця ФРГ). Праект накіраваны на развіццё сельскіх рэгіёнаў праз выкарыстанне элементаў мясцовай культуры, гісторыі і прыроднага патэнцыяла; падтрымку мясцовых гісторыка-культурных ініцыятываў.
Дзейнасць праекта разлічана да пачатку чэрвеня 2014 г.
Старт праекта "Асташына: сцежкаю млынара"
На Навагрудчыне стартуе праект “Асташына: сцежкаю млынара” у рамках міжнароднага праекта “Жывая гісторыя майго краю”. Дадзены праект рэалізуецца Прадстаўніцтвам зарэгістраванага аб’яднання «DeutscherVolkshochschul-Verbande.V.» (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза і dvvinternational(са сродкаў Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця ФРГ). Праект накіраваны на развіццё сельскіх рэгіёнаў праз выкарыстанне элементаў мясцовай культуры, гісторыі і прыроднага патэнцыяла; падтрымку мясцовых гісторыка-культурных ініцыятываў. Мясцовай арганізацыяй, якая выступіла ініцыятарам праекта, стаў Аддзел адукацыі, спорту і турызму Навагрудскага райвыканкама.
Дадзены праект – выдатная магчымасць сумеснымі сіламі захаваць для наступных пакаленняў своеасаблівую мясцовую гісторыю і культуру, прыцягнуць увагу шырокага кола грамадскасці да дадзенай мясцовасці, заахвоціць турыстаў для наведвання вёскі, што асабліва актуальна ў гэтым годзе – Годзе гасціннасці.
Дзейнасць праекта разлічана да пачатку чэрвеня 2014 г.
Первая встреча участников проекта "Асташына: сцежкаю млынара”
13 февраля 2014г. в Туристско-информационном центре г. Новогрудка состоялась первая встреча участников проекта "Асташына: сцежкаю млынара”, который стартовал на Новогрудчине в рамках проекта "Жывая гісторыя майго краю”. На встрече присутствовала Лиана Шумская – региональный представитель проекта. Она познакомила всех присутствующих с работай Представительства зарегестрированного объединения «Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (Федеративная Республика Германия).
Координатор проекта "Асташына: сцежкаю млынара” Ярошук Марина познакомила присутствующих с проектом, его целями и задачами, основными мероприятиями.
В ходе обсуждений были определены совместные действия по реализации проекта.
Ближайшим мероприятием станет семинар-практикум "Устная история. Методика сбора информации”. С основными мероприятиями проекта можно ознакомиться здесь (док1, док2).
Семинар-практикум "Устная история. Методика сбора информации"
В рамках реализации проекта "Асташына: сцежкаю млынара” 27 февраля на базе Гімназии №2 г. Новогрудка состоялся семинар-практикум "Устная история. Методика сбора информации”. Семинар проводился координатором проекта "Беларускі архіў вуснай гісторыі” Каштелян Ириной и руководителем консультационного пункта по Гродненской облости в рамках проекта "Жывая гісторыя майго края” Евдокименко Николаем. Участники семинара познакомились с презентацией проекта "Беларускі архіў вуснай гісторыі”, с основными правилами сбора и обработки устноисторических интервью. Каждый участник получил пакет необходимых методических материалов. Также участниками обсуждались блоки вопросов непосредственно по деревне Осташино, вносились коррективы в опросник.
Экспедыцыя ў вёску Асташына
На Навагрудчыне працягваецца рэалізацыя праекта "Асташына: сцежкаю млынара” у рамках міжнароднага праекта "Жывая гісторыя майго краю”.
Удзельнікі семінара-практыкума "Вусная гісторыя. Методыка збора інфармацыі” ажыцяўляюць паездкі да мясцовых жыхароў з мэтай збора інфармацыі аб мінулым вёскі Асташына. За тры экспедыцыі, якія адбыліся 24, 31 сакавіка і 1 красавіка, былі апытаны наступныя жыхары вёскі: Шкляр Фёдар Лазаравіч (у мінулым настаўнік Асташынскай школы), Сільвановіч Іван Іванавіч (былы дырэктар Асташынскай школы), Турайкевіч Ніна Мікалаеўна, Бодаль Ніна Міхайлаўна, Турайкевіч Ганна Міхайлаўна, Шкляр Таццяна Іванаўна (працаўнікі калгаса, жыхаркі вёскі Асташына). Вяскоўцы падзяліліся сваімі ўспамінамі аб жыцці вёскі ў часы іх дзяцінства, маладосці, распавялі аб падзеях 30-х гадоў, часоў Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага жыцця, аб сваёй працы і паўсядзённым жыцці. Таксама пад час паездак былі вывучаны стан рэштак драўлянага млына, сядзібы і парка, архітэктурныя асаблівасці вёскі і прыроднае наваколле. Атрыманая інфармацыя стане добрым дапаўненнем да кнігі "Асташына – гісторыя старэйшай вёскі Навагрудчыны”, якая гатуецца да выдання.
Экспедыцыя працягваецца
7 і 17 красавіка адбыліся яшчэ дзве паездкі ў вёску Асташына. Члены ініцыятыўнай групы пазнаёміліся з Бушма Аленай Уладзіміраўнай. Яна вельмі добразычлівая жанчына, з радасцю падзялілася сваімі ўспамінамі, хаця і трагічнымі: аб цяжкім жыцці вялікай сям'і без бацькі пад час вайны, аб працы ў калгасе, створаным пасля вайны, аб сваёй сям'і, дзецях, аб праблемах вёскі і вяскоўцаў у сучаснасці. Алена Уладзіміраўна - здольная жанчына, рукадзельніца. Яна з самага дзяцінства прыгожа вышывае, вяжа кручком, імкнецца зрабіць паўсядзённыя рэчы прыгожымі, каб радавалі вока і гаспадыні, і гасцям. Вышываныя рушнікі, навалачкі і іншая пасцельная бялізна, вязаныя кручком фіранкі аздабляюць яе невялікую ўтульную хатку.
Таксама Алена Уладзіміраўна пазнаёміла нас з сям'ей Гнілякевічаў, Фёдарам Філіпавічам і Верай Канстанцінаўнай. Ім ужо больш за 80 год, яны адкрытыя, прыязныя людзі. Яны падзяліліся сваімі ўспамінамі аб жыцці пры Польшчы, аб працы на сваёй гаспадарцы. Шмат перажыванняў у іх звязана з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, калі былі ў вёсцы і паліцаі, і ўласаўцы наведваліся, што стаялі ў суседніх Пантусавічах, Нянькаве і Навасёлках, і партызаны. Аб пасляваенным будаўніцтве калгаса ўдалося даведацца ад Фёдара Філіпавіча, які ўсё жыццё працаваў у калгасе на трактары, пастаянна быў у перадавіках, мае шмат узнагарод. Ён распавёў і аб цяжкасцях першых дзён існавання калгаса, і аб тэхніцы, якой карысталіся. Вера Канстанцінаўна расказала аб цяжкай працы вясковай жанчыны, якой давялося і працаваць у калгасе, і гадаваць траіх сыноў, і даглядаць уласную гаспадарку. Гады і цяжкая праца не пашкадавалі яе - яна, як кажа сама, рана састарэла. Але, нягледзячы на цяжкасці, ёй удавалася ствараць цудоўныя вышываныя рушнікі, навалачкі і іншыя аздобы сваёй вясковай хаты.
Пад час экспедыцый сваімі ўспамінамі аб працы асташынскай школы і аб жыцці вёскі ў 80-90-я гг. дзяліўся Мароз Дзмітрый Барысавіч, былы дырэктар гэтай школы, а цяпер настаўнік гісторыі Вераб'евіцкай школы, краязнавец.
http://www.living-history.by/region/news/ekspedycyya-pracyagvaecca
Семінар-трэнінг "Выкарыстанне патэнцыялу сельскай мясцовасці для развіцця турызму"
18 красавіка на базе Вераб'евіцкага дзіцячага сада - сярэдняй школы адбыўся семінар-трэнінг абвешчаны раней. На ім прысутнічалі запрошаныя ў якасці вядучых і экспертаў Еўдакіменка Мікалай Лявонцьевіч, кіраўнік Кансультацыйнага пункта па Гродзенскай вобласці ў рамках праекта "Жывая гісторыя майго краю", і Гуменны Віталь Станіслававіч, біёлаг, рэдактар і вядучы навукова-папулярнай праграмы Гродзенскага тэлебачання “У аб’ектыве натураліста”. Сярод удзельнікаў былі прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму, настаўнікі мясцовай школы, работнікі сельскага клуба і бібліятэкі, прадстаўнікі музея і турыстычнай фірмы "Навагрудак-Тур", школьнікі.
Пад час семінара каардынатар праекта Ярашук М.В. пазнаёміла з бягучай дзейнасці ў рамках праекта і бліжэйшымі задачамі, плануемымі мерапрыемствамі. Настаўнік Вераб'евіцкай школы Мароз Д.Б. распавёў аб цікавых мясцінах Асташынскага сельскага савета, і прыродных, і гістарычных. Усіх прысутных уразіла захапленне, з якім Дзмітрый Барысавіч распавядае аб сваёй роднай мясцовасці, глыбіня і грунтоўнасць яго ведаў, неабыякавасць да лёсу свайго краю. Дырэктар школы Драніца А.В. прааналізаваў сучаснае становішча вёсак Асташынскага сельскага савета.
Гуменны Віталь Станіслававіч падзяліўся сваім багатым вопытам, ведамі аб магчымым выкарыстанні прыродных асаблівасцяў края ,яе непаўторнага сельскага каларыту. Ён закрануў таксама прававыя асновы турыстычнай дзейнасці, праектавання і рэалізацыі турмаршрутаў.
Пасля прысутныя пад кіраўніцтвам Еўдакіменка М.Л. і Гуменнага В.С. сумесна складалі праект турмаршрута ў межах Навагрудскага раёна і Асташынскага сельскага савета ў тым ліку. Мэта была стварыць прыцягальны для шырокага кола турыстаў маршрут з уключэннем у яго і прыродных аб'ектаў, і помнікаў гісторыі і культуры, і месцаў адпачынку. Абмеркаванне праекта паказала, што для папулярызацыі сваёй мясцовасці неабходны новыя падыходы, уключэнне мясцовых жыхароў для задавальнення і бытавых запатрабаванняў турыстаў, і для дэманстрацыі пэўных відаў дзейнасці. Менавіта анімацыя і сабыційная складаючая робяць маршрут нестандартным, запамінаючымся і вядомым.
Практычная частка семінара адбылася непасрэдна на мясцовасці. Былі наведаны сядзібна-паркавы комплекс, руіны млына, сажалкі ля вёскі Асташына. Віталь Станіслававіч падрабязна распавёў аб планіроўцы парка, грунтуючыся на захаваўшыхся алеях, дрэвах, аб узросце дрэў, аб унікальнасці тэраснага парка. Рэчка Валоўка і яе берагі таксама маюць сваё хараство і прывабнасць, што можа быць выкарыстана для арганізацыі турыстычнага адпачынку.
Што ж пабачыць у Асташына?
Вынікам даследавання вёскі Асташына, гісторыка-культурных і прыродных аб'ектаў у яе наваколлях стала распрацоўка турмаршрута "Сцежкаю млынара". 20 і 30 мая адбыліся экскурсіі ў вёску Асташына і наваколлі з мэтай апрабацыі дадзенага маршрута. Удзельнікамі экскурсій былі і гарадскія, і вясковыя жыхары, моладзь і дарослыя, прадстаўнікі ініцыятыўнай групы і грамадскіх арганізацый. Пад час экскурсій турысты пазнаёміліся з лёсам старэйшай вёскі Навагрудскага раёна: жыццём вяскоўцаў пры Польшчы, выступленнем сялян у 1932 г., падзеях ВАв і цяжкай працы калгаснікаў. Цікавасць удзельнікаў выклікалі таксама гісторыя ўзнікнення асташынскіх сажалак, аповяды аб дзейнасці драўляных млыноў у наваколлях і спроба іх аднавіць у 1990-я гг. Парк сустрэў наведвальнікаў густой зелянінай, якая яшчэ больш падкрэсліла велічнасць старых дрэў. Пасля адкрытай прасторы палёў турысты апынуліся быццам бы ў таямнічым куточку, дзе яшчэ спатрэбіліся пэўныя намаганні, каб адшукаць сядзібны дом. Аднак менавіта ў такім асяроддзі добра былі ўспрыняты разнастайныя гісторыі з жыцця ўладальнікаў сядзібы, у тым ліку і крымінальныя.
Таксама вопытны экскурсавод пазнаёміў удзельнікаў з правіламі і сакрэтамі вядзення экскурсіі, яе асноўнымі этапамі і сродкамі засяроджвання ўвагі слухачоў.
Канешне, экскурсіі былі незвычайнымі, яны адкрылі для ўдзельнікаў новы, амаль невядомы куточак роднае Навагрудчыны. Удзельнікі прыйшлі да высновы, што і далей патрэбна працаваць у дадзеным накірунку, каб прыцягнуць сюды больш турыстаў, зрабіць вёску і такія прыгожыя наваколлі папулярным месцам адпачынку.
Круглы стол "Турыстычны маршрут "Сцежкаю млынара" - перспектывы развіцця рэгіёну"
26 чэрвеня на базе Навагрудскага раённага цэнтра рамёстваў прайшоў круглы стол, прысвечаны падвядзенню вынікаў рэалізацыі праекта. На сустрэчу былі запрошаны прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, бібліятэк, сферы турызму, гасцінічнага і рэстараннага бізнеса, прадпрымальнікі, краязнаўцы і журналісты.
Федарчук Л.М., галоўны спецыяліст па пытаннях турызма і агратурызма Навагрудскага райвыканкама, пазнаёміла прысутных з гістарычнымі і культурнымі аб'ектамі, прыродным патэнцыялам Навагрудчыны, развіццём турызму, прадастаўляемых паслугах.
Ярашук М.В., каардынатар праекта, распавяла аб ходзе рэалізацыі праекта "Асташына: сцежкаю млынара", аб яго асноўных мерапрыемствах, спосабах рашэння пастаўленых задач, праблемах, што ўзнікалі пад час рэалізацыі. Асноўныя вынікі праекта - гэта магчымасць звяртання большай увагі мясцовай супольнасці да сваёй гісторыі і культуры, магчымасць азнаямлення шырокага кола грамадскасці з мінулым і сучаснасцю, існуючымі праблемамі самай старэйшай вёскі Навагрудчыны ў тым ліку і праз публікацыі ў СМІ, лістоўкі, кнігі. Распрацаваны турыстыстычны маршрут з адпаведнымі інфармацыйнымі стэндамі і паказальнікамі на мясцовасці, з дзеяннем Турыстычна-інфармацыйнага пункта на базе Вераб'евіцкай школы палегчыць знаёмства з вёскай Асташына і наваколлямі. Ярашук М.В. выказала спадзяванне, што распачатая справа будзе працягнута і падштурхне ініцыятыўных асобаў да новых ідэй.
Шумская Л.Р., рэгіянальны каардынатар праекта "Жывая гісторыя майго краю", пазнаёміла ўдзельнікаў круглага стала з дзейнасцю Прадстаўніцтва dvv international, з праектам "Жывая гісторыя майго краю", з паспяховымі прыкладамі рэалізацыі міні-праектаў. Ліяна таксама прадставіла бягучыя праекты іншых арганізацый. у якіх ёсць магчымасць удзельнічаць і падаваць свае заяўкі.
Клімко Н.А., дырэктар Цэнтра рамёстваў, правяла захапляльную экскурсію, пазнаёміла з дзейнасцю цэнтру, з майстрыхамі, якія тут працуюць, прадэманстравала іх работы. Наталля Аляксандраўна расказала аб паслугах, якія прадастаўляе цэнтр, заклікала да прадстаўнікоў розных арганізацый да актыўнага супрацоўніцтва. Пасля майстрыхі цэнтра правялі майстар-класы па лозапляценню, саломапляценню і ткацтву на сапраўдным варштаце.
Удзельнікі круглага стала працавалі таксама над вырабам сувеніра - сімвала праекта: невялікага мяшочка з зернем і лагатыпам праекта.
Пад час абмеркавання ўдзельнікі сышліся на думцы, што галоўная праблема ў развіцці і мясцовай супольнасці, і турыстычнага патэнцыялу Навагрудчыны - гэта пэўная адасобленасць асобаў і арганізацый, якія працуюць у дадзенай мясцовасці, у тым ліку ў сферы турызму, і недахоп інфармацыі аб нашым краі і ўмення яе прадстаўляць так, каб зацікавіць шырокую грамадскасць. Была падкрэслена важнасць такіх сустрэч для абмеркавання праблем і пошука сумесных рашэнняў.