Главная » 2017 » Февраль » 28 » Любча. Гісторыя адной друкарні
11:22
Любча. Гісторыя адной друкарні

27 лютага 405 гадоў назад у Любчы была заснавана друкарня. З гэтай нагоды Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка падрыхтавала сцэнічную пастаноўка “Любча. Гісторыя адной друкарні”. Гледачы сталі сведкамі далёкіх падзей 1612 г., калі віленскі друкар Пётр Бластус Кміта перевёз друкарскае абсталяванне з Вільні у Любчу, дзе і была заснавана друкарня. Сярод галоўных персанажаў быў таксама і тагачасны ўладальнік Любчы Кшыштаф Радзівіл, па запрашэнні якога Кміта едзе ў Любчу. А само месца дзеяння паўстае развітым цэнтрам са шматлікімі рамёствамі. Дапоўніць атмасферу змаглі кніжныя выставы "Скарынай узлашчанае слова" і "Існавала ў Любчы друкарня". Дарэчы, сама гісторыя мае незвычайную завязку. Хлопчык Цімур ад сваёй маці даведваецца аб тым, што ў Любчы калісьці існавала сапраўдная друкарня. Цімур настолькі захапіўся вывучэннем яе гісторыі, што яна нават сніцца яму ў сне, а гледачы бачаць гэты сон наяву.

Любча таксама мае сваю маленькую гісторыю кнігадрукавання, і нават свой маленькі юбілей. Любчане годна яго адсвяткавалі.

Просмотров: 535 | Добавил: novtic | Рейтинг: 0.0/0