Главная » 2014 » Декабрь » 24 » Запрашаем на музейныя выстаўкі
09:57
Запрашаем на музейныя выстаўкі

Дом-музей Адама Міцкевіча запрашае наведаць новыя выстаўкі, якія адкрыліся 21 снежня 2014 года.

1 - Мастацкая выстаўка “Схованкі ў Анёла” прымеркавана да дня нараджэння Адама Міцкевіча і калядных святаў. Аўтар работ Ганна Каралёва, член Саюза дызайнераў Беларусі на кожным з палотнаў адлюстроўвае анёлаў у акружэнні маленькіх дзяцей або мягкіх цацак. Работы вельмі пяшчотныя і эмацыянальныя, і будуць даспадобы як маленькім гледачам, так і дарослым.
 Уваход на выстаўку свабодны.
 2 - Выстаўка “Мураваныя замкі Гродзеншчыны XIV-XVII стст. па матэрыялах археалагічных даследаванняў” прадастаўлена Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеем. У васьмі вітрынах паказаны матэрыялы археалагічных раскопак: будаўнічы матэрыял, вырабы сярэдневяковых рамеснікаў, у тым ліку прадметы хатняга ўжытку, фрагменты рыцарскіх даспехаў і інш. На планшэтах можна пачытаць пра гісторыю Навагрудскага, Любчанскага, Лідскага, Крэўскага і інш. замкаў, якія існавалі на тэрыторыі сучаснай Гродзенскай вобласці. Праводзіцца экскурсія.
 Уваход на выстаўку 6 000 бел.руб.

 

http://www.mickiewicz-museum.narod.ru/

Просмотров: 398 | Добавил: novtic | Рейтинг: 0.0/0