Главная » 2016 » Май » 17 » "Ноч музеяў" 18 мая 2016 года ў Навагрудку
10:41
"Ноч музеяў" 18 мая 2016 года ў Навагрудку

Міжнародная акцыя "Ноч музеяў" праводзіцца з вясны 1997 года. Першым горадам, чые музеі і галерэі адкрылі дзверы для наведвальнікаў ноччу, стаў Берлін. Затым музеі Парыжа, а далей і ўся Еўропа падтрымалі арыгінальную ідэю начных прагулак.

Не абыходзіць бокам акцыя і Навагрудскія музеі.

УК “Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музей” на 18.05.2016 г. запланаваў правядзенне акцыі “Ноч музеяў” пад агульнай тэмай “Навагрудак праз стагоддзі”. Будуць праведзены наступныя мерапрыемствы:

  1. выстава фотаздымкаў “Мой Навагрудак” - з 11.00-23.00
  2. дэманстрацыя фільмаў аб Навагрудку - з 13.00-15.00
  3. інтэрактыўная пляцоўка – беларускія народныя гульні - з 15.00-17.00
  4. майстар-клас па народным рамёствам - з 11.00-17.00
  5. выстава-продаж работ народных майстроў - з 11.00-17.00
  6. паказ сярэдневяковых строяў - з 17.00-18.00
  7. латэрэя - з 11.00-23.00
  8. акцыя - “Падары  экспанат музею” з 11.00-23.00 

УК “Дом - музей Адама Міцкевіча у Навагрудку” на 18.05.2016 г. запланаваў правядзенне акцыі “Ноч музеяў” пад агульнай тэмай “Музей, як цэнтр культуры”. Будуць праведзены  наступныя мерапрыемствы:

  1. встаўка з фондаў Пасольства Рэспублікі Італія ў Рэспубліцы Беларусь “Паўночная Італія ” - з 15.00-23.00
  2. анімацыйная праграма “На зямлі легендарнай Ліцвінкі” - з 18.00-19.00
  3. літаратурна-музычная кампазіцыя “Адам  і Марыля” - з  16.00-17.00
  4. выстаўка “Запавет Песняра: жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа” з 10.00 да 23.00  (з фондаў мемарыяльнага музея Я. Коласа г. Минск).

Дадатковую  інфармацыю можна атрымаць па тэл. 21692.

http://novogrudok.grodno-region.by/ru/news/anoncy?id=12124

Просмотров: 436 | Добавил: novtic | Рейтинг: 0.0/0