Главная » 2014 » Декабрь » 15 » Круглы стол, прысвечаны Іахіму Храптовічу
16:22
Круглы стол, прысвечаны Іахіму Храптовічу

9 снежня ў бібліятэцы адбыўся круглы стол, прысвечаны 285-годдзю з дня нараджэння Іахіма Літавора Храптовіча.

Мерапрыемства было арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Пасольствам Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

У рабоце круглага стала прынялі ўдзел вучоныя Беларусі, Літвы і Польшчы. З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў круглага стала звярнуліся пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эвальдас Ігнатавічус і намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Аляксандравіч Суша.

З дакладамі і паведамленнямі выступілі доктар Рамуне Шмігельскітэ-Стукене (Літва), доктар Кшыштаф Трацкі (Польшча), галоўны рэдактар выдавецтва “САНТАРА” Рамуалдас Норкус (Літва), дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Людміла Леанідаўна Голубева, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Георгій Якаўлевіч Галенчанка, ганаровы старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў прафесар Адам Іосіфавіч Мальдзіс, старшы навуковы супрацоўнік аддзела археаграфіі Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы Галіна Вячаславаўна Дзербіна, вядучы бібліёграф навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна Іванаўна Рошчына, намеснік дырэктара Навагрудскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Ірына Вячаславаўна Старадымава, дырэктар Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея Тамара Рыгораўна Вяршыцкая.

Мерапрыемства адлюстравала сучасныя дасягненні вучоных Беларусі, Літвы і Польшчы ў даследаванні матэрыялаў пра Іахіма Літавора Храптовіча як грамадска-палітычнага, дзяржаўнага і культурнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага, а таксама вызначыла перспектывы далейшай сумеснай працы па вывучэнні агульнай гістарычнай спадчыны.

http://www.nlb.by/portal/page/portal/index/detailed_news?param0=112192&lang=be&rubricId=711

Просмотров: 560 | Добавил: novtic | Рейтинг: 0.0/0