Главная » 2014 » Май » 26 » Год гасціннасці: ЗАВІТАЙЦЕ НА СЯДЗІБУ Ў ГОСЦІ!
11:09
Год гасціннасці: ЗАВІТАЙЦЕ НА СЯДЗІБУ Ў ГОСЦІ!

Згодна з рэспубліканскім планам мерапрыемстваў па правядзенні ў 2014 годзе Года гасціннасці, які зацверджаны пастановай Савета Міністраў 24 студзеня г.г. № 62, Мінспорт сумесна з БГА "Адпачынак у вёсцы" з 24 по 31 мая праводзіць рэспубліканскую акцыю "Дзень адкрытых дзвярэй у беларускіх сядзібах".

У гэтыя дні турысты, турыстычныя арганізацыі, сродкі масавай інфармацыі могуць наведаць сядзібы і пазнаёміцца з магчымасцямі адпачынку ў вёсцы. Мяркуецца, што акцыя напярэдадні летняга турыстычнага сезону прыцягне вялікую ўвагу да сельскага турызму і забяспечыць значны рост колькасці адпачывальнікаў.

У нашым раёне ўдзел у рэспубліканскай акцыі бярэ сядзіба “Ранчо-Радэо”, якая месціцца ў в. Лешчанка. Яна чакае сваіх наведвальнікаў 26 мая. Гасцінныя гаспадары Сяргей Вячаслававіч і Вольга Леанардаўна Хлябовічы правядуць экскурсію па сядзібе і прадаставяць магчымасць пакатацца на конях. Тэлефоны для сувязі: +375296422868, або +375296154719.

Калі ж вас цікавіць больш падрабязная інфармацыя аб рэспубліканскай акцыі, то тэлефануйце непасрэдна ў БГА "Адпачынак у вёсцы" па тел. 8017 205 04 65.

КАЦЯРЫНА БЕСАРАБ, “Новае Жыццё”.

http://novogrudok.grodno-region.by/ru/news/anoncy?id=10337

Просмотров: 615 | Добавил: novtic | Рейтинг: 0.0/0