Главная » 2016 » Сентябрь » 28 » Да Сусветнага дня турызму
17:32
Да Сусветнага дня турызму

Літаратурна-турыстычнае бюро “Падарожнічайце самі, падарожнічайце з сябрамі!” было арганізавана раённай бібліятэкай сумесна з турысцка-інфармацыйным цэнтрам Навагрудка да Сусветнага дня турызму, які адзначаецца 27 верасня. Бюро працавала на першым паверсе магазіна “Детский мир”. Супрацоўнікі бібліятэкі арганізавалі кніжную выставу “Турыстычны компас”, дзе былі прадстаўлены лепшыя кнігі і часопісныя артыкулы пра розныя славутасці Навагрудка, краіны і свету. Навагрудчане і госці горада атрымлівалі інфармацыйныя буклеты.

http://novcrb.grodno.by/da-susvetnaga-dnya-turyzmu/

Просмотров: 323 | Добавил: novtic | Рейтинг: 0.0/0