Главная » 2016 » Февраль » 23 » “Вянок творчасці”
12:53
“Вянок творчасці”

26 лютага 2016 года ў раенным Доме культуры а 14 гадзіне адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця Года культуры і закрыцця Года моладзі “Вянок творчасці”.

Удзельнікі ўрачыстасці змогуць наведаць мастацка-музычны салон, пазнаеміцца з выстаўкай работ навучэнцаў мастацкага аддзялення Навагрудскай дзіцячай школы мастацтваў, інтэрактыўнай бібліятэчнай пляцоўкай “У культуру праз літаратуру”, фотавыстаўкай знакамітага майстра мастацкай фатаграфіі Яна Булгака, рыцарскай пляцоўкай “Шчыт і меч”, убачыць фільмы пра Навагрудчыну і музей Адама Міцкевіча, пазнаеміцца з работамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Фарбы Навагрудскай зямлі” і творчымі калектывамі Навагрудчыны.

Запрашаем, будзе цікава!

http://novogrudok.grodno-region.by/ru/news/anoncy?id=11901

Просмотров: 749 | Добавил: novtic | Рейтинг: 0.0/0