Главная » 2017 » Сентябрь » 5 » Тэатралізаванае гістарычнае свята «Друкаванае слова ў Любчы»
09:36
Тэатралізаванае гістарычнае свята «Друкаванае слова ў Любчы»

Пачаткам кнігадрукавання на Беларусі лічыцца 1517 год, калі наш славуты зямляк, асветнік і гуманіст Францыск Скарына надрукаваў у Празе першую беларускую кнігу «Псалтыр». Гарадскі пасёлак Любча сёлета святкуе яшчэ адзін юбілей – 405 гадоў з дня заснавання Любчанскай друкарні. З нагоды двух юбілеяў у г.п. Любча прайшло тэатралізаванае гістарычнае свята «Друкаванае слова ў Любчы».

Напачатку ў Любчанскім гарадскім доме культуры прайшлі гістарычна-краязнаўчыя чытанні. Падчас сваіх выступленняў Мікалай Гайба, Галіна Кавальчук, Ірына Царук, Кацярына Драчылоўская гаварылі аб кніга-выдавецкіх традыцыях на Навагрудчыне, дзейнасці друкарні ў Любчы, наогул аб ролі Любчанскага краю ў развіцці кнігадрукарскай справы ў Беларусі.

1 (1) 1 (3) 1 (2) 1 (4)

Галоўнай падзеяй мерапрыемства стала закладка капсулы з пасланнем нашчадкам непадалёку ад Любчанскага замка на месцы ўстаноўкі памятнага знака да юбілею заснавання Любчанскай друкарні. Тэкст паслання нашчадкам зачытаў старшыня Любчанскага сельвыканкама Іван Ярмац.

Затым працоўныя і творчыя калектывы, жыхары пасёлка  тэатралізаваным шэсцем прайшлі ад Любчанскага замка да цэнтральнай плошчы.

1 (5) 1 (7) 1 (6) 1 (8) 1 (11) 1 (10) 1 (12) 1 (13)

На жаль, даджлівае надвор’е ўнесла свае карэктывы ў праграму святкавання. Афіцыйнае адкрыццё свята адбылося на сцэне гарадского дома культуры пры ўдзеле намесніка старшыні Навагрудскага райвыканкама Святланы Каралько і старшыні Любчанскага сельвыканкама Івана Ярмаца.

61 (14) 1 (15) 1 (16)

Насычанай і цікавай была канцэртная праграма мерапрыемства. Са сцэны гучалі песні ў выкананні аматарскіх калектываў Навагрудчыны, у тым ліку артыстаў Уселюбскага дома культуры.

1 (17)

Канцэрт заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля танца, музыкі і песні «Белыя Росы» прайшоў пры поўным аншлагу. Бурнымі авацыямі і шчырымі апладысментамі сустракалі мясцовыя жыхары і госці свята артыстаў ансамбля.

1 (19) 123 1 (18)

Таксама ў рамках свята адбылася сустрэча з паэтамі Навагрудчыны, працавалі інтэрактыўныя бібліятэчныя  пляцоўкі.

Завяршыліся святочныя мерапрыемсвы вячэрнім балем моладзі.

                                                                    Вольга Пісар, «Новае Жыцце»

Просмотров: 379 | Добавил: novtic | Рейтинг: 0.0/0