Главная » 2014 » Февраль » 12 » НАВАГРУДЧЫНА – ПЕРШАЯ
13:51
НАВАГРУДЧЫНА – ПЕРШАЯ
8 лютага спартыўна-біятлонны комплекс у в.Сялец традыцыйна стаў месцам правядзення фізкультурна-спартыўнага свята "Гродзенская лыжня-2014”.

Ганаровымі гасцямі і ўдзельнікамі сталі старшыня абласнога выканаўчага камітэта У.В.Краўцоў, намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта І.Г.Жук, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі А.М.Наумовіч.

Спаборніцствы праходзілі ў 4 этапа. Сярод сілавых структур прымалі ўдзел абласныя каманды: ўпраўлення ўнутраных спраў, камітэта дзяржаўнай бяспекі, пракуратуры, следчага камітэта, упраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Зборныя каманды выканкамаў былі прадстаўлены: абласным выканаўчым камітэтам, Гродзенскім гарадскім выканкамам, адміністрацыямі Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў г.Гродна асобна, а таксама сямнаццаццю камандамі раённых выканаўчых камітэтаў, у тым ліку і Навагрудскага раёна. Ад райвыканкама за перамогу змагаліся старшыня А.М. Маркевіч, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорта і турызма С.В. Чартко, намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання З.М. Калала, загадчык юрыдычнага сектара П.А. Луфераў.

Сярод сілавых структур І месца заняла каманда абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў, ІІ-е – упраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, ІІІ-е – камітэта дзяржаўнай бяспекі вобласці.

Сярод выканкамаў другі год запар І месца займае наша каманда! На ІІ месцы каманда аблвыканкама, а на ІІІ-ім – Слонімскага райвыканкама.

Самым хуткім сярод старшынь выканаўчых камітэтаў стаў Анатолій Мечыслававіч Маркевіч! ІІ месца заняў старшыня Ваўкавыскага райвыканкама М.М. Сіцько, на ІІІ месцы старшыня Шчучынскага райвыканкама С.В. Ложэчнік.

Віншуем нашых пераможцаў!
А.Пятрова – карэспандэнт газеты "Новае жыццё”

Просмотров: 541 | Добавил: novtic | Рейтинг: 0.0/0