Главная » 2017 » Февраль » 3 » “Куфар былога”- выстава побыту і традыцыйных рамёстваў
13:28
“Куфар былога”- выстава побыту і традыцыйных рамёстваў

Навагрудчына – гэта мясціна багатая народнымі умельцамі, таленавітымі рамеснікамі, творчасць якіх была вельмі папулярна са старажытных часоў. Найбольш развітымі рамёствамі ў нашай мясцовасці былі ювелірная справа, ткацтва, плотніцтва, бандарнае рамяство, кераміка і ганчарства. 

Адметнасць Навагрудскіх промыслаў адзначана многімі даследчыкамі вывучаючымі традыцыйную культуру Беларусі. Асобныя вырабы мясцовых майстроў у розны час трапілі ў калекцыі розных музеяў. Узоры саматканых навагрудскіх паяскоў і радзюжак захоўваліся у Нацыянальным музеі ў Кракаве, этнаграфічным музеі Віленскага універсітэта.

Гліняныя цацкі-свістулькі - у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі. Навагрудскія сетакі-абрусы з вышыўкай—у Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі. Узоры традыцыйных папяровых выбіванак захоўваюцца ў Польскім музеі народнага мастацтва ў Атрэмбусах, у Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі у Гісторыка-мастацкім музеі у г.Дамадзедава Маскоўскай вобл. і інш.

1 лютага у Навагрудскім раённым Цэнтры рамёстваў ДУК «Навагрудскі РЦКіНТ» завіталі студэнты Ф-л УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт «Навагрудскі гандлёва-эканамічны каледж», каб папрысутнічаць на адкрыцці выстаўкі «Куфар былога», якая створана з экспанатаў этнаграфічнай калекцыі Цэнтра рамёства і ўласных калекцый майстроў.

Народная традыцыйная культура - наш агульны здабытак, перададзены нам папярэднімі пакаленнямі, складае сэнс і нашага сённяшняга быцця, таму неабходна спасцігаць, захоўваць і уваскрашаць жыватворную сілу яе самабытнага мастацтва. 


Дырэктар Навагрудскага раённага Цэнтра раместваў Клімко Н.А.

Просмотров: 569 | Добавил: novtic | Рейтинг: 0.0/0